З сённяшняга дня наш банк прадастаўляе сваім кліентам сэрвіс паўторнай генерацыі ПІН-кода плацежнай карткі, у тым ліку ў выпадку яго страты.
Сэрвіс прадастаўляецца па картках з мікрапрацэсарам стандарту EMV, па якіх праведзена не менш за адну паспяховую аперацыю ў банкамаце пасля 31 сакавіка 2021 года.
Для таго каб скарыстацца сэрвісам, у Інтэрнэт-банкінгу неабходна:
- зайсці ў раздзел "Рахункі" - "Рахункі з карткай";
- выбраць плацежную картку, па якой неабходна паўторна згенерыраваць ПІН-код;
- з пераліку аперацый для плацежнай карткі выбраць аперацыю "E-PIN".
Плата за прадастаўленне сэрвісу складае 2,5 BYN.