Навіны банка і прэс-рэлізы
06.04.2021

Выяўлены новы метад махлярскіх дзеянняў

Будзьце пільныя пры атрыманні электронных дакументаў. Зафіксаваны новы махлярскі  метад з выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі. Кліенту накіроўваецца падробны дакумент быццам бы ад імя банка «Дагавор на пераафармленне банкаўскага рахунку па страхавых рэквізітах». Пры візуальным аглядзе гэтага «дакумента» бачна, што гэта грубая падробка (змазаная пячатка, няправільнае найменне банка). Пры атрыманні падобнага дакумента звяжыцеся з Кантакт-цэнтрам 147.

Актуальная інфармацыя знаходзіцца на галоўнай старонцы сайта банка https:/belarusbank.by у раздзеле «Бяспечная праца ў сістэмах ДБА».