Навіны банка і прэс-рэлізы
02.04.2021

Аб спыненні выпуску картак БЕЛКАРТ-Maestro, якія падтрымліваюць выключна кантактавую тэхналогію абслугоўвання

Паважаныя кліенты!

У адпаведнасці з рашэннем міжнароднай плацежнай сістэмы Mastercard з 12 красавіка 2021 банкі абавязаны ажыццяўляць выпуск картак, якія падтрымліваюць як кантактавую, так і бескантактавую тэхналогію абслугоўвання.

У сувязі з гэтым рашэннем з 12 красавіка 2021 года ААТ «ААБ Беларусбанк» спыняе выпуск картак БЕЛКАРТ-Maestro, якія падтрымліваюць толькі кантактавую тэхналогію абслугоўвання (выпускаліся як асобны прадукт, па-за Клубамі).

Звяртаем увагу, што выпуск картак Клуба «Аксаміт» БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro і Клуба «Шчодры» БЕЛКАРТ-Maestro ажыццяўляецца без змяненняў.