Навіны банка і прэс-рэлізы
01.04.2021

«Беларусбанк» запусціў новую паслугу страхавання рызыкі ўкладчыка «Даход пад аховай»

Цяпер быць укладчыкам «Беларусбанка» яшчэ больш спакойна і камфортна: з 1 красавіка ў банку даступна страхаванне працэнтаў па ўкладах. Такім чынам кліенты могуць паклапаціцца аб захаванні свайго даходу, калі раптам ім прыдзецца датэрмінова забіраць грошы з-за непрадбачных жыццёвых акалічнасцей – сур’ёзнай хваробы, страты працы, значнага пашкоджання транспарту або жылля.

Пры афармленні страхоўкі «Даход пад аховай» кліент, які заўчасна скасоўвае дагавор банкаўскагс ўкладу па прычыне складанай асабістай сітуацыі, мае права разлічваць на пакрыццё страчаных працэнтаў за перыяд размяшчэння грашовых сродкаў да скасавання дадавору ўкладу. Дагавор добраахвотнага страхавання рызыкі ўкладчыкаў можна заключыць на тэрмін ад 3 да 24 месяцаў у любой установе банка. Прапанова дзейнічае як для адзыўных, так і для безадзыўных укладаў. Скарыстацца ёй могуць дзеючыя ўкладчыкі банка, а таксама тыя кліенты, якія толькі збіраюцца адкрыць дэпазіт.

У ліку страхавых выпадкаў – працяглая хвароба, наступленне інваліднасці або смерці ўкладчыка ці члена яго сям’і; пашкоджанне або страта жылля ці транспартнага сродку ў выніку наздвычайных здарэнняў і злачынстваў; страта працы або даходу з-за пагаршэння здароўя ўкладчыка, скарачэння колькасці работнікаў або ліквідацыі прадпрыемства.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах страхавання, абмежаваннях у страхавым пакрыцці, страхавых выпадках і парадку звароту да страхоўшчыка пры іх наступленні вы можаце азнаёміцца тут.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.