Даччыная аўдытарская і кансалтынгавая кампанія банка ТАА «АСБ Кансалт» паспяхова прайшла атэстацыю і атрымала міжнародны сертыфікат якасці ISO 9001:2015. Атэстацыя была праведзена кампаніяй LL-C (Certification), Чэшская Рэспубліка.
Сертыфікат якасці ISO 9001:2015 пацвярджае адпаведнасць аказваемых кампаніяй паслуг і дзеючых працэдур па кантролі іх якасці найлепшым сусветным практыкам і стандартам. Атэстацыя была праведзена ў дачыненні да аказваемых АСБ Кансалт аўдытарскіх паслуг, у тым ліку аўдыту бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці па МСФС і НСФС, бухгалтарскага суправаджэння, паслуг па ацэнцы і бізнес-планаванні.
Атрыманне міжнароднага сертыфіката ISO 9001:2015 з’яўляецца працягам вектара развіцця кампаніі, зададзенага ўступленнем у 2018 годзе ў міжнародную аўдытарскую асацыяцыю Crowe Global, накіраванага на пастаяннае ўдасканальванне працы і павышэнне якасці абслугоўвання кліентаў кампаніі да ўзроўню не толькі ключавых рэгіянальных, але і сусветных лідараў рынку.