Навіны банка і прэс-рэлізы
04.03.2021

Дарагія жанчыны!

8mart_040321

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні са светлым святам вясны, з Міжнародным жаночым днём!

Ва ўсіх сферах дзейнасці цудоўная палова чалавецтва праяўляе свае найлепшыя якасці: адказнасць і прафесіяналізм, актыўнасць і талент. На жанчынах трымаецца навука, культура, мастацтва, медыцына, эканоміка. Вы паспяваеце будаваць паспяховую кар’еру і ствараць моцныя сем’і, увасабляючы прыгажосць, любоў і гармонію.

Мудрыя бабулі і цярплівыя маці, клапатлівыя сёстры і надзейныя сяброўкі, верныя жонкі і любячыя дочкі, няхай у вашай душы заўсёды пануе вясна, а свята адчуваецца як мага даўжэй.

Здароўя, кахання, невычэрпнай веры ў свае сілы, поспеху і дабрабыту. Няхай вашы вочы свецяцца ад радасці і здзяйсняюцца самыя запаветныя мары.

Будзьце шчаслівымі, каханымі і непаўторнымі.

Наглядальны савет,

Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!