Навіны банка і прэс-рэлізы
02.03.2021

Падаўжаем «Удалы момант» па 31 кастрычніка ўключна

Па просьбе карпаратыўных кліентаў Беларусбанк падоўжыў акцыю «Удалы момант» яшчэ на 8 месяцаў — па 31 кастрычніка 2021 года ўключна.

Для таго каб скарыстацца акцыяй, неабходна проста заключыць з Беларусбанкам дагавор на зарплатны праект. І тады на працягу паўгода мы будзем пералічваць вам і вашым супрацоўнікам зарплаты і іншыя выплаты за 1 рубель.