З мэтай павышэння ўзроўню абароненасці трымальнікаў карт ад махлярскіх дзеянняў «Беларусбанк» на пастаяннай аснове ўдасканальвае тэхналагічныя працэсы і сэрвісы.
Для мінімізацыі выпадкаў крадзяжу грашовых сродкаў з рахункаў кліентаў – трымальнікаў плацежных картак банка шляхам атрымання махлярамі ад кліентаў інфармацыі для ўваходу ў сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання і правядзення аперацый банк устанаўлівае шэраг абмежаванняў пры ажыццяўленні аперацый з выкарыстаннем плацежных картак.
Так, з 1 сакавіка ААТ «ААБ Беларусбанк» уводзіць абмежаванне ў памеры 3 000 беларускіх рублёў у каляндарныя суткі на правядзенне наступных расходных аперацый, здзейсненых з выкарыстаннем рэквізітаў (без фізічнага выкарыстання карткі) дэбетавых картак банка:
- адпраўкі грашовых пераводаў (выключаючы пераводы паміж карткамі банка аднаго кліента і на карткі банка «любімых» асабістых нумароў);
- аплаты ў банкаўскіх, фінансавых, тэлекамунікацыйных, камп’ютарных, інфармацыйных сэрвісах з МСС - кодамі 4812, 4813, 4814, 4816, 4829, 4899, 4900, 6012, 6050, 6051, 6211, 6540 (выключаючы аперацыі адкрыцця/папаўнення on-line дэпазітаў банка і куплі аблігацый).
Звяртаем увагу, што гэта абмежаванне можа быць адменена па званку кліента – уладальніка рахунку ў Кантакт-цэнтр банка або на падставе пісьмовай заявы, аформленай кліентам – уладальнікам рахунку ва ўстанове банка.
З інфармацыяй аб іншых абмежаваннях, якія прымяняюцца банкам на ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем плацежных картак банка і (або) ва ўстройствах (сэрвісах) банка, можна азнаёміцца ў раздзеле «Плацежныя карткі» - «Важная інфармацыя» - «Абмежаванні на ажыццяўленне аперацый з выкарыстаннем плацежных картак банка».
Паважаныя кліенты! Памятайце, што трэція асобы ні ў якім разе не павінны ведаць рэквізіты вашай банкаўскай плацежнай карты. Нельга выдаваць коды доступу, сеансавыя ключы і іншую інфармацыю з SMS-паведамленняў, якія дасылаюцца банкам пры ажыццяўленні плацяжоў, пераводаў і іншых аперацый. Будзьце пільнымі.
Аддзел камунікацый