Навіны банка і прэс-рэлізы
01.03.2021

Трымальнікі картак Mastercard цяпер могуць аплачваць праезд на станцыях метро «Няміга», «Інстытут культуры» і «Плошча Леніна» з дапамогай біяметрыі

З першага сакавіка для трымальнікаў картак Mastercard усіх банкаў Беларусі пачынае працаваць сэрвіс аплаты праезду з выкарыстаннем тэхналогіі распазнавання твараў на станцыях метро «Няміга», «Інстытут культуры» і «Плошча Леніна».

smotri-i-prohodi

Раней прэзентаваны «Беларусбанкам» інавацыйны праект «Глядзі і праходзь» дазваляе ажыццяўляць аўтэнтыфікацыю пасажыраў і аплату праезду ў рэжыме рэальнага часу не больш чым за дзве секунды.

turniket

Для аплаты праезду ў метро трэба ўсяго толькі паглядзець на біяметрычны тэрмінал, папярэдне выканаўшы некалькі простых крокаў.

  • Спампаваць і ўстанавіць дадатак М-банкінг «Беларусбанка».
  • Выбраць укладку «Глядзі і праходзь».
  • Сфатаграфаваць свой твар перад паездкай.

Пры пераходзе праз турнікет біяметрычная сістэма счытае вашы рысы твару, а з плацежнай карткі спішацца аплата.

Важна, што скарыстацца новай паслугай могуць кліенты любога банка нашай краіны. Для гэтага з дапамогай смс-банкінгу дадайце сваю картку ў дадатак М-банкінг ў любым інфакіёску «Беларусбанка».

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.

Аддзел камунікацый