Паважаныя мужчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэты лютаўскі дзень займае асаблівае месца ў нашым календары. Мы ўшаноўваем моцную палову чалавецтва і сардэчна дзякуем мужчынам за іх надзейнасць, адказнасць, непахісную годнасць, вернасць свайму доўгу і прынцыпам, высакароднасць намераў і учынкаў, уменне не пасаваць перад цяжкасцямі і выходзіць пераможцам з любой сітуацыі.
Паважаныя нашы абаронцы! Няхай неба над вашай галавой заўсёды будзе мірным, а жыццё напаўняюць толькі пазітыўныя эмоцыі. Дабра вам і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, дабрабыту, росквіту і ўсяго найлепшага вам і вашым блізкім!
Наглядальны савет,
Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»