Навіны банка і прэс-рэлізы
16.02.2021

Картка замест пропуска і іншыя прыемныя бонусы. «Беларусбанк» прэзентуе новы картачны клуб «Свае» для кампаній

karta-svoi-v-rukah

Вы прасілі — мы зрабілі! Сустракайце новы картачны прадукт Клуб «Свае»: практычны, функцыянальны, для самых патрабавальных кліентаў.

Што такое Клуб «Свае»?

Па-першае, гэта комплексны прадукт для юрыдычных асоб і іх супрацоўнікаў. У рамках Клуба «Свае» супрацоўнікі арганізацыі атрымліваюць міжнародную картку Visa, якая дазваляе ажыццяўляць плацяжы ў Беларусі і за мяжой, атрымліваць скідкі ў магазінах і карыстацца спецыяльнымі прапановамі ў рамках праграмы «Свет прывілеяў Visa».

Па-другое, картка Клуба «Свае» — гэта сімбіёз плацежнага інструмента і пропуска на прадпрыемства. Дзякуючы таму, што картка Клуба «Свае» аснашчана мікрапрацэсарам MIFARE Classic 4, яна можа выконваць не толькі плацежныя функцыі, але і выкарыстоўвацца як пропуск на прадпрыемства.

Па-трэцяе, трымальнікам картак Клуба «Свае» вяртаецца частка кошту ад ажыццяўлення пакупак у арганізацыях гандлю (сэрвісу). Юрыдычныя асобы таксама маюць магчымасць атрымання бонуса ад банка.

Будзем рады бачыць ваша прадпрыемства ў ліку кліентаў банка!

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!