Навіны банка і прэс-рэлізы
10.02.2021

«Беларусбанк» стаў партнёрам новай крыптабіржы BYNEX

«Беларусбанк» выступіў стратэгічным партнёрам кампаніі «ЕРПБЕЛ», якая распрацавала платформу для крыптавалютнай біржы BYNEX. Дзякуючы супрацоўніцтву ігракі біржы могуць уводзіць і выводзіць фіятную валюту (беларускія рублі і долары ЗША) з самай нізкай камісіяй, выкарыстоўваючы плацежную картку VISA.

BYNEX — гэта новая крыптабіржа, якая дазваляе працаваць з Bitcoin і Ethereum, уводзіць і выводзіць сродкі праз банкаўскі перавод і з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных карт. Біржа пачала працу з пачатку гэтага года і ўжо адкрыта для рэгістрацыі фізічных і юрыдычных асоб.

Адна з пераваг BYNEX перад іншымі крыптабіржамі  — гэта наяўнасць беларускай валюты, што дазваляе любому рэзідэнту Беларусі легальна інвесціраваць у крыптавалюту, мінаючы неабходнасць канверсіі валют. Таксама платформа забяспечвае кантроль за выкананнем стандартаў па абароне персанальных даных удзельнікаў крыптабіржы і адпаведнасці працэсаў нормам нацыянальнага, міжнароднага заканадаўства і прававога рэжыму ПВТ.

Аператарам крыптаплатформы BYNEX з’яўляецца ТАА «ЕРПБЕЛ» — рэзідэнт ПВТ, які аказвае поўны комплекс паслуг па распрацоўцы праграмнага забеспячэння з 2007 года. Кампанія мае ліцэнзію на ажыццяўленне дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь па тэхнічнай абароне інфармацыі, у тым ліку крыптаграфічнымі метадамі.

Стратэгічнае партнёрства ў рэалізацыі сэрвісаў па абмене крыптавалют — частка праграмы па лічбавай трансфармацыі «Беларусбанка». Нагадаем, што восенню 2018 года «Беларусбанк» стаў партнёрам кампаніі WhiteBird, якая аказвае паслугі па абмене крыптавалют у прававым полі Дэкрэта № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі», а ў лістападзе 2020 года кампаніі сумесна запусцілі першы легальны сэрвіс па абмене крыптавалют.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!