Навіны банка і прэс-рэлізы
09.02.2021

«Беларусбанк» аказаў падтрымку «Белкамунмашу» ў пастаўках беларускіх тралейбусаў у Еўропу

Прадпрыемствам «Белкамунмаш» падпісаны кантракт на пастаўку ў сталіцу Босніі і Герцагавіны 25 сучасных сучлененых тралейбусаў з аўтаномным ходам. Беларуская кампанія выйграла міжнародны тэндар, які праводзіўся ў рамках праграмы «Зялёныя гарады» Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Горад Сараева з’яўляецца ўдзельнікам гэтага праекту. Кошт кантракту склаў больш за 14 млн еўра. Першы тралейбус павінен быць пастаўлены ў канцы 2021 года.

Рэалізацыя здзелкі здзейснена пры падтрымцы «Беларусбанка». Выпуск адным з найбуйнейшых банкаў Еўропы гарантыі на карысць пакупніка на тэрмін звыш 4,5 гадоў стаў магчымым дзякуючы шматгадовай прысутнасці нашага банка на міжнародным рынку дакументарнага бізнесу. Вопыт працы і наладжаныя міжнародныя кантакты банка дазволілі падтрымаць кліента ў перыяд сусветнага эканамічнага крызісу.

Удзел у падобных праектах адпавядае палітыцы банка, накіраванай на падтрымку экалагічных праектаў і ўстойлівага росту.

Даведка:
Адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў рухомага саставу гарадскога пасажырскага электратранспарту ў СНД. Сучасныя мадэлі тралейбусаў, трамваяў і электробусаў вытворчасці ААТ «ККХ «БКМ» – гэта 100% экалагічны від транспарту, які дазваляе скараціць выдаткі на спажыванне электраэнергіі.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!