Навіны банка і прэс-рэлізы
29.01.2021

Беларусбанк атрымаў перамогу ў спажывецкай намінацыі на конкурсе «БРЭНД ГОДА-2020»

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Прафесійнага конкурсу «БРЭНД ГОДА-2020» адбылася напярэдадні ў Мінску. Пераможцам Спажывецкай намінацыі ў катэгорыі «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне» прызнаны Беларусбанк.

brend-goda-2020

Спажывецкае прызнанне брэнда ў краіне і высокая ацэнка кліентаў для Беларусбанка пашырае магчымасці прасоўвання на ўнутраным і міжнародным рынках сваіх прадуктаў і паслуг, а таксама садзейнічае прыцягненню новых карыстальнікаў банкаўскіх сэрвісаў.

Даведка:

Конкурс БРЭНД ГОДА – прафесійны конкурс у сферы маркетынгу і брэндзінгу ў Беларусі. Ён праводзіцца ў 4 намінацыях і дае магчымасць кампаніям умацаваць свае пазіцыі на рынку і павысіць лаяльнасць кліентаў і партнёраў.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!