У Мінску напярэдадні назвалі самыя народныя брэнды. Сярод іх – Беларусбанк. Найбуйнейшы банк краіны стаў пераможцам прэміі «Народная марка» ў намінацыях «Банк і яго Банкаўскі прадукт» і «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне». Беларусбанк таксама прызнаны прызёрам у намінацыі «Карта растэрміноўкі» з прадуктам «Магніт».
Тытул «Народная Марка» стаў штогадовай узнагародай прадпрыемствам краіны, які сведчыць аб народнай любові і даверы.
Даведка: «Народная Марка» Беларусі – штогадовая агульнанацыянальная прэмія, якая вызначае лідзіруючыя брэнды краіны шляхам масавага адкрытага галасавання насельніцтва ў сродках масавай інфармацыі.
Місія прэміі – выявіць актуальныя спажывецкія пажаданні жыхароў Беларусі ў катэгорыях харчовых, нехарчовых тавараў і паслуг масавага попыту. Прызнанне марак і вытворцаў «народнымі» дадае каштоўнасці брэндам, якія імкнуцца да стварэння якаснага прадукту і выкарыстоўваюць сучасныя інструменты прасоўвання.
Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.
Аддзел камунікацый