У махляроў з’явілася новая схема: цяпер яны могуць патэлефанаваць ад імя службы бяспекі нашага банка і паведаміць, што праводзяць расследаванне крадзяжу грошай нашым жа работнікам.
Выявіць такога тэлефануючага нескладана, дастаткова ведаць, як ён дзейнічае. Спачатку вас папросяць не званіць у банк, паколькі ваш званок можа пашкодзіць расследаванню, і папярэдзяць аб крымінальнай адказнасці за перашкоды ў расследаванні. Для пераканаўчасці махляры будуць спасылацца на адвольны нумар артыкула Крымінальнага кодэкса. Далей званок пераключаецца на псеўда-супрацоўніка праваахоўных структур (МУС, пракуратуры і гэтак далей), які працягне вас уводзіць у зман.
Звярніце ўвагу, што падчас размовы з вамі махряры на любой стадыі будуць спрабаваць даведацца вашы канфідэнцыяльныя даныя. Для гэтага яны прапануюць устанавіць дадатак «AnyDesk – аддаленае кіраванне ўстройствам» з Google Play ці App Store. Гэты дадатак дазваляе атрымаць доступ да вашага рахунку для несанкцыянаванага пераводу грашовых сродкаў.
Будзьце пільнымі, не дайце сябе падмануць. Пры найменшых сумненнях і падазрэннях спыняйце размову. Лепш патэлефануйце ў банк і ўдакладніце пытанне. Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з блізкімі, сябрамі і калегамі, навучыце бяспечным паводзінам сваіх сталых родных.
Беражыце сябе і асабістыя даныя!
Жадаецце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на тэлеграм-канал.