Digital-агенцтва AMDG абнавіла рэйтынг бачнасці сайтаў у інтэрнэце. Партал www.marketing.by апублікаваў свежыя даныя за снежань мінулага года, у тым ліку ў разрэзе банкаў.
Нягледзячы на змяненні ў пошукавых сістэмах, новую тэхналогію аналізу тэксту Yati ў Яндэкс і абноўлены арыенцір для прасоўвання Core Web Vital у Google, «Беларусбанк» па-ранейшаму займае першае месца ў сваім сегменце з паказчыкам 69,96%.
Другое месца ў рэйтынгу з паказчыкам 32,81% заняў «Пріорбанк», трэцяе — «Белаграпрамбанк» з паказчыкам у 20,77%.
Даведка: Бачнасць сайта ― метрыка, якая адлюстроўвае долю паказаў рэсурса ў пошукавай выдачы па пэўнай тэматыцы і найбольш распаўсюджаны спосаб адсочвання вынікаў SEO-прасоўвання. Таксама рэйтынг бачнасці сайта дазваляе зразумець, наколькі папулярны і запатрабаваны брэнд у пошукавых сістэмах у параўнанні з канкурэнтамі.
Аддзел камунікацый