Навіны банка і прэс-рэлізы
11.01.2021

Кашалёк Pay цяпер даступны трымальнікам картак Visa «Беларусбанка»

У трымальнікаў картак Visa «Беларусбанка» з’явілася магчымасць скарыстацца плацежным сэрвісам Кашалёк Pay*.

Кашалёк Pay — гэта сэрвіс, які дазваляе хутка і бяспечна аплачваць пакупкі з дапамогай смартфона з NFC-модулем (для ўстройстваў на базе Android OS версія аперацыйнай сістэмы павінна быць 5.0 і вышэй). Дадатак «Кашалёк» павінен быць усталяваны з афіцыйнага магазіна вытворцы смартфона або мабільнай АС (Google Play Market, Huawei App Gallery) і абноўлены да апошняй актуальнай версіі.

Дадаць сваю плацежную карту «Беларусбанка» ў дадатак «Кашалёк» можна ўсяго за некалькі мінут, для гэтага неабходна:

1. Спампаваць дадатак «Кашалёк» у афіцыйным магазіне дадаткаў:

Google Play — для смартфонаў Android.

Huawei App Gallery — для смартфонаў Huawei/Honor.

2. У дадатку «Кашалёк» выбраць «Дадаць карту».

3. Увесці рэквізіты карткі ўручную або счытаць рэквізіты карткі з дапамогай NFC-модуля тэлефона.

4. Азнаёміцца і прыняць умовы карыстальніцкага пагаднення.

5. Увесці праверачны код з смс-паведамлення банка, каб актываваць картку для бескантактавай аплаты тэлефонам.

Больш падрабязна азнаёміцца з сэрвісам Кашалёк Pay можна тут.

* Пераканайцеся, што ў вас усталявана актуальная версія дадатку «Кашалёк», каб аплачваць пакупкі бескантактава картамі Visa. Сэрвіс бескантактавай аплаты Кашалёк Pay працуе на ўсіх Android-смартфонах з NFC і версіяй аперацыйнай сістэмы 5.0 і вышэй.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.