Навіны банка і прэс-рэлізы
06.01.2021

Рэалізаваны чарговы крок у развіцці інфраструктуры рынку каштоўных папер

«Беларусбанк» першым у краіне акрэдытаваны на ажыццяўленне дзейнасці спецыялізаванага дэпазітарыя інвестыцыйных фондаў. Такі статус дазваляе аказваць паслугі па ўліку і захоўванні маёмасці паявых і акцыянерных інвестыцыйных фондаў. З’яўленне на рынку гэтага інстытута паслужыць дадатковым імпульсам для ўкаранення і развіцця калектыўных форм інвесціравання ў Беларусі. У рамках комплекснага падыходу да абслугоўвання паявых інвестыцыйных фондаў дэпазітарыем банка распрацавана новая паслуга – вядзенне рэестраў уладальнікаў інвестыцыйных паёў.

Дэпазітарый банка дзейнічае з 1996 года і з’яўляецца  найбуйнейшым у Рэспубліцы Беларусь, адзіны на рынку краіны прадастаўляе магчымасць дыстанцыйнага абслугоўвання фізічных асоб. Вялікі вопыт работы з эмітэнтамі і ўладальнікамі каштоўных папер спалучаецца з высокім тэхналагічным  складальнікам, дазваляючым прапаноўваць кліентам сэрвісы і паслугі, якія адпавядаюць іх бягучым патрэбам.

Аддзел камунікацый