28 снежня 2020 года ААТ «ААБ Беларусбанк» здзейснена пагашэнне міжнароднага сіндыкаванага крэдыту, прыцягнутага ў снежні 2018 года ў памеры 151 мільён еўра. Абавязацельствы банка, як пазычальніка па гэтым крэдыце, выкананы ў поўным аб’ёме і ў тэрмін, устаноўлены дагаворам з замежнымі крэдыторамі.
Поўнае і своечасовае выкананне сваіх абавязацельстваў – гэта базавы прынцып вядзення бізнесу найбуйнейшага банка Беларусі. Ідучы за сваімі прынцыпамі, мы застаёмся Вашым надзейным партнёрам.