Навіны банка і прэс-рэлізы
31.12.2020

Спецпрапанова ў рамках клуба «Шчодры»

Да 15 лютага 2021 года ў «Беларусбанку» дзейнічае спецыяльная прапанова для тых, хто афармляе картку Mastercard Standard у рамках клуба «Шчодры». Пры афармленні за абслугоўванне карткі трэба будзе заплаціць усяго 1 рубель.

Спецыяльная прапанова нашага банка дзейнічае пры афармленні карткі ў аддзяленнях банка. Тэрмін дзеяння карткі – тры гады. Плаціць за абслугоўванне карткі Mastercard Standard Клуба «Шчодры» ў далейшым можна двума спосабамі: па 0,7 рубля штомесячна (плата не будзе спаганяцца, калі вашы безнаяўныя плацяжы складуць 200 рублёў і больш за месяц) або па 10 рублёў за другі і трэці гады (плата не будзе спаганяцца, калі за папярэдні год вашы безнаяўныя плацяжы складуць 2 400 рублёў і больш).

Карта клуба «Шчодры» – гэта шопінг з мані-бэкам да 12% у партнёрскай сетцы банка, перавод сродкаў блізкім без камісіі і афармленне страхавых полісаў са зніжкай.

Банк мае права датэрмінова спыніць дзеянне спецыяльнай прапановы. Аб названых змяненнях банк праінфармуе шляхам размяшчэння інфармацыі на сайце банка – http://belarusbank.by.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!