«Беларусбанк» рэалізаваў сэрвіс «On-line ліміты»: цяпер кліенты могуць самастойна ўстанаўліваць і змяняць індывідуальныя абмежаванні на ажыццяўленне аперацый з плацежнымі карткамі.
«On-line ліміты» – гэта цудоўная магчымасць устанавіць дадатковы кантроль за расходнымі аперацыямі і павысіць упэўненасць у захаванні сродкаў. Трымальнікі карт «Беларусбанка» могуць скарыстацца сэрвісам бясплатна.
З дапамогай сэрвісу «On-line ліміты» можна ўстанавіць або змяніць наступныя абмежаванні:
- ліміты з каляндарным тэрмінам дзеяння дзень/тыдзень/месяц;
- ліміты на ажыццяўленне наяўных і безнаяўных аперацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і (або) за яе межамі;
- забарона на ажыццяўленне ўсіх аперацый у канкрэтнай краіне;
- забарона на ажыццяўленне аперацый выдачы наяўных у канкрэтна выбранай краіне;
- забарона на ажыццяўленне аперацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без фізічнай прысутнасці плацежнай карты;
- забарона на ажыццяўленне аперацый у сетцы Інтэрнэт.
Устанавіць або змяніць ліміты можна ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг». Для доступу да сэрвісу «On-line ліміты» неабходна зайсці ў раздзел «Рахункі» – «Рахункі з карткай» – «Заяўкі на афармленне картак/Дадатковыя паслугі» – выбраць «Паслугі» – «Ліміты па картках» – «Індывідуальныя абмежаванні аперацый па картках».