Навіны банка і прэс-рэлізы
24.12.2020

Віншуем вас з надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Сябры!

Каманда «Беларусбанка» віншуе вас з Новым годам і Калядамі!

Дзякуй, што вы былі з намі ў мінаючым годзе. Мы стараліся рабіць лёгкім і прыемным кожны ваш дзень: удасканальвалі сэрвісы, укаранялі карысныя прадукты і паслугі, павышалі ўзровень абслугоўвання.

Мы цэнім сваіх кліентаў, кожнага з вас. Нам важна ведаць, што мы дапамагаем вам дасягаць поспехаў і ажыццяўляць мары. Мы імкнемся апраўдваць ваш давер, паважаем ваша меркаванне і заўсёды гатовы да яго прыслухацца. Мы жадаем, каб у новым годзе наш банк стаў для вас яшчэ больш зручным і камфортным - у любым кутку краіны і ў любы час.

Наша запаветнае жаданне, каб у новым годзе вы, паважаныя кліенты, заставаліся з намі. Спадзяемся, яно абавязкова здзейсніцца! Хай наступныя 365 дзён будуць для вас сонечнымі і бясхмарнымі незалежна ад прагнозаў сіноптыкаў. Поспеху ў справах, дабрабыту, росквіту і, галоўнае, моцнага здароўя вам і вашым блізкім!

Ваш «Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!