Навіны банка і прэс-рэлізы
14.12.2020

Трынаццаты медаль у конкурсе «Выбар года»

Беларусбанк стаў пераможцам міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года 2020» у намінацыі «Банк».

Пераможцы конкурсу вызначаюцца па выніках унікальнай методыкі, якая з’яўляецца інтэлектуальнай уласнасцю праекта і выкарыстоўваецца без змяненняў з 2002 года.

1

Залаты медаль банка атрымліваў намеснік дырэктара дэпартамента стратэгічнага развіцця і маркетынгавых даследаванняў Антон Васілеўскі. І гэта 13-ы медаль нашага банка ў конкурсе «Выбар года».

2

«Выбар года» – штогадовы праект, якія займаецца вызначэннем і далейшай папулярызацыяй найбольш якасных і вядомых тавараў і паслуг у розных таварных катэгорыях на беларускім рынку. Праект ініцыяваны кампаніяй Fеstivals International (USA) і European Marketing Foundation (Еўрапейскі фонд сацыяльных даследаванняў, Брусель, Бельгія) пры European Chamber of Commerce Industry and Trade (Brussels) (Еўрапейская Гандлёвая Палата, Брусель).

Аддзел камунікацый