З 14 снежня 2020 года змяняецца працэнтная стаўка даходу, які налічваецца па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе ў беларускіх рублях «Класік Безадзыўны Дзіцячы», згодна з публічнай афертай (прапановай).
У адпаведнасці з гэтым парадкам па дзеючых укладах у беларускіх рублях «Класік Безадзыўны Дзіцячы», адкрытых з 15 студзеня 2018 года па 24 жніўня 2020 года (уключна), працэнты будуць налічвацца зыходзячы з наступных памераў:
на 3 гады – 12,48% гадавых (стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 3,73 працэнтнага пункта);
на 4 гады – 12,49% гадавых (стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 3,74 працэнтнага пункта);
на 5 гадоў – 12,5% гадавых (стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 3,75 працэнтнага пункта).
Падрабязную інфармацыю аб лінейцы дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў нашых аддзяленнях.
Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.