Навіны банка і прэс-рэлізы
11.12.2020

Запрашаем на працяг заняткаў кліентаў старэйшага ўзросту

Беларусбанк запрашае кліентаў старэйшага пакалення на працяг дыстанцыйных заняткаў кароткага адукацыйнага курса па фінансавай граматнасці.

З новых відэаўрокаў вы больш падрабязна даведаецеся аб банкаўскіх плацежных картках, перавагах сяброўства ў клубе "Аксаміт" для пенсіянераў, а таксама пра тое, як проста ажыццяўляць безнаяўныя плацяжы і не стаць ахвярай махляроў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!