Навіны банка і прэс-рэлізы
10.12.2020

Прадстаўнікі банка ўзнагародзілі найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі па футболе «Беларусбанк. Вышэйшая ліга-2020»

Святочная цырымонія закрыцця футбольнага сезону 2020 года адбылася напярэдадні ў комплексе «Astoria Riverside».

1

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі клубаў усіх беларускіх ліг, члены Выканаўчага камітэта Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», спонсары і партнёры, а таксама ветэраны беларускага футболу.

Падчас урачыстай цырымоніі названы пераможцы сезона па шэрагу камандных і індывідуальных намінацый у вялікім футболе, а таксама наймацнейшыя гульцы з пляжнага футболу, міні-футболу, жаночай лігі.

У рамках святочнага закрыцця беларускага футбольнага сезону «Зорны мяч – 2020» «Беларусбанк» атрымаў падзяку за ўклад у развіццё нацыянальнага чэмпіянату. Падзяку банку ўручыў старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў.

2

Па выніках футбольнага сезону гулец лініі атакі ФК «БАТЭ» Максім Скавыш стаў уладальнікам тытула найлепшага нападаючага. Статуэтку футбалісту ўручыў намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Ягораў.

Член Праўлення банка таксама ўручыў нападаючаму нацыянальнай зборнай і барысаўскага «БАТЭ» статуэтку найлепшага футбаліста ў рамках чэмпіянату краіны. У завершаным сезоне 31-гадовы форвард «БАТЭ» быў лідарам атак барысаўскага клуба і ўпершыню выйграў бамбардзірскую гонку нацыянальнага першынства, забіўшы 19 мячоў.

Дарэчы, па выніках традыцыйнага штогадовага апытання, у якім прынялі ўдзел беларускія футбольныя спецыялісты і спартыўныя журналісты, нападаючы барысаўскага «БАТЭ» Максім Скавыш прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі.

3

Наймацнейшым абаронцам чэмпіянату быў прызнаны Максім Бардачоў з ФК «Тарпеда-БелАЗ». Статуэтку «Зорны мяч»-2020 трэнеру жодзінскага клуба ўручыў начальнік аддзела камунікацый банка Аляксей Кулік.

4

Адзначым, «Беларусбанк» супрацоўнічае з АБФФ з 2013 года і на працягу сямі гадоў захоўвае статус Генеральнага партнёра Нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!