Навіны банка і прэс-рэлізы
07.12.2020

Больш за 1 мільён паездак здзейснена з дапамогай дадатку TIX у грамадскім транспарце Мінска і Брэста (відэа)

У будучыню з камфортам! У сталіцы актыўна прыжываецца сэрвіс TIX для аплаты праезду і багажу ў грамадскім транспарце праз мабільны дадатак. І галоўнае – сёння аплаціць праезд смартфонам можна ва ўсіх аўтобусах, электробусах, тралейбусах і трамваях беларускай сталіцы.

Нагадаем, што пілотны праект быў запушчаны ў 2018 годзе ў Брэсце. На сённяшні дзень жыхары і госці горада актыўна карыстаюцца дадаткам пры аплаце праезду ў тралейбусах і аўтобусах абласнога цэнтра.

У цэлым, ужо больш за 1 мільён паездак здзейснена з дапамогай дадатку TIX у грамадскім транспарце Мінска і Брэста.

Сэрвіс TIX «Беларусбанк» укараніў сумесна з кампаніяй «Сістэмныя тэхналогіі» на аснове вопыту найбуйнейшых гарадоў свету.

Аддзел камунікацый