Навіны банка і прэс-рэлізы
04.12.2020

Прыярытэтны сэрвіс Visa ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск»

Збіраючыся ў падарожжа, вазьміце з сабой картку Visa Platinum. З ёй выгадна і зручна аплачваць пакупкі і карыстацца спецыяльнымі прапановамі ў краіне, дзе вы падарожнічаеце.

Трымальнікі карткі Visa Platinum Беларусбанка таксама могуць скарыстацца прыярытэтным сэрвісам Visa ў Нацыянальным Аэрапорце «Мінск». Каб здаць багаж на стойцы для абслугоўвання пасажыраў бізнес-класа і прайсці кантроль бяспекі на прыярытэтнай аснове, неабходна атрымаць ваўчар Прыярытэтнага сэрвісу Visa на інфармацыйнай стойцы на 3-м паверсе аэрапорта і прад’явіць яго пры рэгістрацыі на рэйс, а таксама для праходу ў зону кантролю бяспекі. Прыярытэтным сэрвісам трымальнікі карткі Visa Platinum могуць скарыстацца два разы на працягу каляндарнага года, гэта значыць з 1 студзеня па 31 снежня ўключна.

Даведацца падрабязней можна тут.