Навіны банка і прэс-рэлізы
03.12.2020

Міжнароднае выданне Тhе Banker прызнала Беларусбанк Банкам года 2020 у Беларусі

Перамога ў прэстыжнай намінацыі «Банк года 2020» у Беларусі азначае прызнанне на міжнародным узроўні дасягненняў, інавацый і тэхналогій, укаранёных Беларусбанкам, і накіраваных на забеспячэнне стабільнасці і доступу кліентаў да жыццёва важных паслуг у перыяд крызісу, выкліканага пандэміяй COVID-19.

Нагадаем, вядомы эканамічны часопіс The Banker ужо прысуджаў «Беларусбанку» званне пераможцы прэстыжнай намінацыі «Лепшы банк 2010 года». Таксама найбуйнейшы банк Беларусі неаднаразова прызнаваўся пераможцам міжнародных прэстыжных узнагарод ад вядомых выданняў Euromoney, Global Finance, emeafinance, CBonds.

Даведка:
The Banker – англійскае сусветнае выданне пра банкінг, фінансы і рынкі капіталу. 2 снежня на анлайн-мерапрыемстве The Banker агучыў пераможцаў у намінацыі «Банк года 2020» у 120 краінах свету. Пераможцы атрымалі трафеі ў форме статуэткі Брэндана Брэкена — заснавальніка The Banker і старшыні The Financial Times."

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!