Навіны банка і прэс-рэлізы
02.12.2020

Цяпер акцыя «Удалы момант» не толькі для новых кліентаў

Беларусбанк унёс змяненні па акцыі для карпаратыўных кліентаў «Удалы момант».

Калі раней удзельнічаць у акцыі маглі толькі новыя кліенты нашага банка, то цяпер скарыстацца яе перавагамі могуць і дзеючыя кліенты Беларусбанка, якія не маюць зарплатнага праекта.

Для ўдзелу ў акцыі да 28 лютага 2021 года (уключна) неабходна заключыць з нашым банкам дагавор у рамках зарплатнага праекта, а мы на працягу наступных 6 месяцаў кожнае пералічэнне зарплаты і іншых выплат на рахункі ў Беларусбанку будзем ажыццяўляць за 1 рубель.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!