Навіны банка і прэс-рэлізы
01.12.2020

Аб аднаўленні доступу ў сістэму Інтэрнэт-банкінг з выкарыстаннем МСІ

Паважаныя кліенты!

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб аднаўленні з 01.12.2020 доступу да сістэмы Інтэрнэт-банкінг з выкарыстаннем Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ).

Звяртаем вашу ўвагу, што доступ да сістэмы Інтэрнэт-банкінг праз МСІ будзе прадастаўлены толькі карыстальнікам, якія выказалі сваю згоду на выкарыстанне гэтага спосабу аўтэнтыфікацыі. Для выказвання згоды неабходна аўтарызавацца ў сістэме Інтэрнэт-банкінг і выканаць наступныя дзеянні: выбраць «Мой профиль» - «Личные данные» - «Изменить данные», далей у раздзеле «Данные аутентификации» зняць забарону (убраць «птушку») у полі «МСИ» і націснуць кнопку «Сохранить».

Нагадваем, што раней банк інфармаваў аб часовай недаступнасці ўваходу ў сістэму Інтэрнэт-банкінг праз МСІ.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!