З сённяшняга дня трымальнікі картак Visa і Mastercard могуць скарыстацца сэрвісам Samsung Pay для аплаты пакупак у інтэрнэт-магазінах ticketpro.by, e-dostavka.by, kvitki.by.
Гэты праект першымі ў РБ рэалізавалі «Беларусбанк» сумесна з кампаніяй АССІСТ — партнёрам банка па аказанні паслуг інтэрнэт-плацяжоў.
Перавагі сэрвісу Samsung Pay — гэта хуткасць, бяспечнасць і канфідэнцыяльнасць плацяжоў.
Больш падрабязна азнаёміцца з сэрвісам Samsung Pay можна па спасылцы https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/31886/33713