Навіны банка і прэс-рэлізы
19.11.2020

У Беларусбанка серабро і бронза прэміі Effie Awards 2020

17 лістапада сталі вядомы пераможцы прэміі ў галіне маркетынгу Effie Awards 2020. Беларусбанк — адзін з іх.

У гэтым годзе цырымонія ўзнагароджання пераможцаў праходзіла ў рэжыме анлайн. Супрацоўнікі банка адкрылі каробку з прызам у прамым эфіры.

У намінацыі «Банкаўскія, фінансавыя і страхавыя паслугі» наш банк узяў серабро за праект «Крэатыўны Мост». У рамках гэтага праекта каманда банка разам з агенцтвам LOGA BIGA распрацавалі актыўнасці для прасоўвання прадукту для карпаратыўных кліентаў «Мост». Таксама стварылі новую лендынгавую старонку як кропку сутыкнення буйнога бізнесу з прадстаўнікамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. І як вынік — прырост крэдытаў склаў больш за 10%.

У мінулым годзе Беларусбанк атрымаў бронзу ў гэтай жа катэгорыі за праект «Новы падыход у арганізацыі продажу — Клубы».

Таксама наш банк разам з партнёрам Mastercard атрымалі бронзу ў катэгорыі «Кампаніі з кароткачасовым эфектам» за праект «Пакупкі ў выгадным свеце». Гульню, якая не патрабуе ад удзельнікаў фатаграфавання, загрузкі або адпраўкі чэкаў, Беларусбанк і Mastercard распрацавалі, узгаднілі і правялі ў Беларусі ўпершыню. У гэтым годзе прайшла ўжо другая гульня, яе ўдзельнікамі сталі 40 000 чалавек.

Пра прэмію. Effie Awards – сусветна вядомая прэмія ў галіне маркетынгу, якая прысуджаецца за галоўнае дасягненне ў сферы маркетынгавых і рэкламных камунікацый – эфектыўнасць. Effie Awards праводзіцца з 1968 года ў 47 краінах, на 5 кантынентах і на глабальным узроўні. У 2019 годзе Effie адзначыла 50-годдзе, а Effie Belarus упершыню прайшла ў Беларусі, стаўшы 48-ай краінай і 53-яй па ліку праграмай, рэалізаванай у свеце пад брэндам Effie.

 Аддзел камунікацый

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!