Хоць даваць парады — справа няўдзячная, вырашылі рызыкнуць і прысвяцілі чарговы выпуск часопіса «PRO Беларусбанк» гэтай тэме.
Да вашай увагі мноства лайфхакаў ад канкрэтных людзей, уласныя фінансавыя гісторыі і ідэі, як зберагчы і зарабіць, накапіць і памножыць.
І, канешне, нашы традыцыйныя рубрыкі. Напрыклад, гераіня раздзела «З найму ў бізнес» рамеснік Каця Багамазава расказала, як зрабіць грошы з мазаікі.
А маці-выхавацель Кацярына Шыкеля падзялілася ўспамінамі пра тое, як прыйшла ў прафесію і што такое выхоўваць прыёмных дзетак.
У блоку «Практыка» «зазірнулі» ў кашалёк героя і прасачылі, як фарміруецца яго асабісты бюджэт, а таксама паглядзелі, як адрозніваюцца фінансавыя перавагі ў прадстаўнікоў розных пакаленняў.
Ну і бонусам: знайшлі і дзелімся з вамі выдатнай ідэяй, як штосьці непатрэбнае можна абмяняць на карысную рэч.
Аддзел камунікацый