Навіны банка і прэс-рэлізы
06.11.2020

Добрыя навіны для крэдытаатрымальнікаў (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк», улічваючы актуальнасць пытання крэдытнай падтрымкі грамадзян, якія паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы, інфармуе сваіх кліентаў аб тым, што з 06.11.2020 адноўлены прыём заявак на крэдыты з выкарыстаннем субсідыі на іх пагашэнне згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2017 №240 не толькі па аб’ектах жыллёвага будаўніцтва, якія належаць да ўводу ў эксплуатацыю ў 2020 годзе, але і жылых дамах, належных да ўводу ў 2021 годзе, будаўніцтва якіх  пераходзіць (распачалося), згодна з пааб’ектнымі звесткамі, прадастаўленымі Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.

Дадаткова звяртаем увагу нашых кліентаў, што ўмовы крэдытавання будаўніцтва жылля з субсідзіраваннем у адпаведнасці з Указам № 240 захоўваюцца нязменнымі – стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаная на 3%.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.