Беларусбанк – актыўны ўдзельнік дзейнасці па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва.
Банкам штогод арганізоўваюцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага Дня зберажэнняў (World Savings), які праводзіцца 31 кастрычніка.
Мэта ўсіх актыўнасцей - прапаганда разумных фінансавых паводзін, адказнага стаўлення да грошай, прывіццё культуры зберажэнняў.
Сёння Беларусбанк прапануе сваім кліентам разнастайныя інструменты для зберажэння грашовых сродкаў, а таксама забяспечвае ўсеагульную даступнасць банкаўскіх паслуг праз шырокую сетку сваіх аддзяленняў і ўдасканальванне каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.