Больш за 160 тысяч трымальнікаў картак Беларусбанка выкарыстоўваюць сем сэрвісаў, даступных беларусам. У іх ліку: Apple Pay, Samsung Pay, Garmin Pay, Кашалёк Pay, Fitbit Pay, Mi Pay mi band 4 і Belarusbank Pay.
Большасць кліентаў выкарыстоўваюць Apple Pay, на другім месцы па падключэннях – Samsung Pay.
– Наш банк заўсёды ў ліку першых прадастаўляе магчымасць сваім кліентам скарыстацца сэрвісамі, якія з’яўляюцца ў краіне, – адзначыў начальнік упраўлення лічбавай трансфармацыі Віктар Бязрукаў. — Упэўнены, мы гэту тэндэнцыю захаваем і пастаянна будзем пашыраць пералік паслуг і сэрвісаў. Мы, супрацоўнікі банка, самі карыстаемся ўсімі навінкамі і выдатна разумеем: чым большы выбар – тым лепей і зручней жыццё.