Навіны банка і прэс-рэлізы
20.10.2020

9 кастрычніка ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета банка

Наглядальным саветам прынята рашэнне аб унясенні змяненняў у дзеючую Стратэгію развіцця банка на 2018–2020 гады, у адпаведнасці з якімі тэрмін дзеяння Стратэгіі распаўсюджваецца на 2021 год, вызначаны асноўныя накірункі дзейнасці банка, фінансавая мадэль і мэтавыя паказчыкі банка на 2021 год.

Рашэннем Наглядальнага савета скліканы пазчарговыя Агульныя сходы акцыянераў банка.

Былі разгледжаны і зацверджаны змяненні ў эмісійныя дакументы аблігацый банка 221 - 227, 235 - 237, 239, 240 выпускаў, а таксама змяненні ў склад кіраўніцкай справаздачнасці аб дзейнасці банка.

У рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Вектар дабрыні» Наглядальным саветам прынята рашэнне аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі».