Паважаныя кліенты!
Інфармуем, што Беларусбанкам укаранёна новая лінейка анлайн-дэпазітаў для фізічных асоб пад назвай «Беларусбанк-анл@йн»!
Новая лінейка прадстаўлена адзыўнымі і безадзыўнымі анлайн-дэпазітамі з шырокім пералікам тэрмінаў захоўвання і валюты збережэнняў (беларускія рублі, долары ЗША, еўра, расійскія рублі).
Перавагі новай лінейкі «Беларусбанк-анл@йн»:
- канкурэнтныя працэнтныя стаўкі;
- адкрыццё і кіраванне дэпазітам, не наведваючы банк;
- адкрыццё дэпазіту шляхам пералічэння грашовых сродкаў з плацежнай карткі, незалежна ад валюты рахунку, да якога яна аформлена;
- выбар кліентам спосабу выплаты сумы дэпазіту і налічаных працэнтаў;
- бясплатнае SMS-апавяшчэнне аб заканчэнні тэрміну дзеяння дэпазіту;
- дыферэнцыраваная працэнтная стаўка датэрміновага вяртання, зыходзячы з фактычнага тэрміну захоўвання грашовых сродкаў ва ўкладзе (па адзыўных дэпазітах у беларускіх рублях).
Падрабязныя ўмовы афармлення анлайн-дэпазітаў новай лінейкі «Беларусбанк-анл@йн» глядзіце на сайце банка ў раздзеле Уклады (Дэпазіты).
Таксама звяртаем увагу, што з 21.12.2020 спыняецца заключэнне новых дагавораў па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах:
- у беларускіх рублях
— "Класік Безадзыўны Яркі On-line"
— "Ураджайны Адзыўны On-line"
— "Ураджайны Безадзыўны On-line"
— "Інтэрнэт-дэпазіт Вясенні (версія 2.0)"
— "Інтэрнэт-дэпазіт-Безадзыўны-Вясенні"
— "Зручны Безадзыўны On-line"
— "Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны"
— "Класік Безадзыўны да года" на 9 месяцаў у рамках Клуба "Аксаміт"
— "Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны" на 9 месяцаў у рамках Клубаў "Карт-бланш" і #настарт
- у еўра і расійскіх рублях:
— "Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны"
— "Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны".
Папаўненне вышэйназваных укладаў, адкрытых да 21.12.2020, не спыняецца і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з умовамі заключаных дагавораў.
Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.