Навіны банка і прэс-рэлізы
08.10.2020

У адным з мэсэнджараў ад імя банка дзейнічаюць махляры

Паважаныя кліенты!

Для атрымання доступу да вашых персанальных даных махляры выкарыстоўваюць адзін з папулярных мэсэнджараў, дзе быццам бы ад імя «Беларусбанка» (з выявай лагатыпу) прапануюць для адмены аперацыі аплаты, якую вы не ажыццяўлялі, прадаставіць даныя вашай плацежнай карты.

Стаўцеся з асцярожнасцю да падобных паведамленняў і памятайце, што спецыялісты банка ніколі не спытаюць у вас разнага кшталту коды і паролі. Не ўступайце са зламыснікамі ў перапіску.

Таксама просім вас быць ўважлівымі і ў выпадку паступаючых да вас тэлефонных званкоў нібыта ад імя прадстаўніка банка. Калі ў вас з’явілася хоць найменшае падазрэнне аб тым, што вы маеце справу са зламыснікам, спыніце размову і набярыце афіцыйны нумар Кантакт-цэнтра —  147.

Часта ахвярамі махляроў становяцца людзі пенсіённага ўзросту. Пагаварыце са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі, для іх жа фінансавай бяспекі і вашага спакою данясіце да іх гэту важную інфармацыю.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Аддзел камунікацы