Навіны банка і прэс-рэлізы
07.10.2020

«Беларусбанк» распрацаваў новы пакет паслуг для карпаратыўных кліентаў

Пакет «Капітал no limit» могуць падключаць кампаніі, якія налічваюць больш за 100 супрацоўнікаў, і калі яны адкрываюць рахунак у нашым банку ўпершыню.

Кампаніі, якія падключыліся да пакета «Капітал no limit», могуць ажыццяўляць неабмежаваную колькасць электронных пераводаў у беларускіх рублях. Таксама яны атрымліваюць бясплатнае абслугоўванне міжнародных картак Mastercard Business, Visa Business у колькасці, уключанай у пакет, бясплатнае залічэнне сродкаў на карпаратыўныя карты. Прыём наяўных у беларускіх рублях у рамках пакета магчымы ў неабмежаваным аб’ёме, сродкі залічваюцца на рахункі кліента без спагнання ўзнагароджання. У пакет таксама ўключаны іншыя аперацыі транзакцыйнага бізнесу.

Кошт пакета «Капітал no limit» складае 780 рублёў.

Больш пра пакеты паслуг нашага банка можна даведацца тут.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!