У Міжнародны дзень пажылых людзей мы дзякуем за супрацоўніцтва нашым кліентам пенсіённага ўзросту! Падарунак падрыхтавалі для вас незвычайны, але каштоўны — веды! Каб лёгка арыентавацца ў сучасным фінансавым свеце, глядзіце нашы відэаўрокі па фінансавай граматнасці.
Сёння – першы ўрок. З яго вы даведаецеся, як скласці план зберажэнняў, хто такія «выкрадальнікі грошай», за кошт якіх укладаў можна павысіць свой даход.
У наступных роліках раскажам, як лёгка і хутка аплачаць паслугі і тавары банкаўскімі картамі, карыстацца Інтэрнэт- і М-банкінгам і як не трапіць на хітрасці махляроў пры разліку банкаўскай картай і ў інтэрнэце.
Ролікі будуць размяшчацца на нашым сайце ў раздзеле «Азбука фінансавай граматнасці».