Навіны банка і прэс-рэлізы
29.09.2020

Выйгравайце аўтамабіль пры аплаце карткай Mastercard

avto-mastersard-pobeditel

У чарговы раз уладальнікі картак «Беларусбанка» становяцца пераможцамі рэкламных гульняў. На днях падведзены вынікі розыгрышу рэкламнай гульні «Аўта ад Mastercard». Шчаслівы ўладальнік галоўнага прыза Аляксандр Чалаў ужо адправіўся дадому на новым аўтамабілі. Па словах Аляксандра, для яго перамога была нечаканай  і вельмі хвалюючай. Сакрэт поспеху заключаўся ў прыцягальнай сіле карткі «Магніт». Разлічвацца карткай «Магніт» не толькі зручна, але і выгадна: у магазінах-партнёрах можна атрымаць дадатковыя бонусы ў выглядзе мані-бэка на картку. Дарэчы, на сённяшні дзень, у партнёрскай сетцы банка больш за 20 000 партнёраў. Азнаёміцца з поўным пералікам партнёраў, а таксама памерам бонусаў можна тут.

Звяртаем увагу, што прыняць удзел у рэкламнай гульні можа любы трымальнік карткі Mastercard «Беларусбанка» пры аплаце паліва на аўтазаправачных станцыях «Беларуснафты» з выкарыстаннем карты лаяльнасці гэтай аўтазаправачнай сеткі. Заказвайце картку Mastercard «Беларусбанка» тут і не страцьце ўнікальную магчымасць выйграць новы аўтамабіль!

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на тэлеграм-канал.