Навіны банка і прэс-рэлізы
17.09.2020

Аформіце картку Visa на сайце «Беларусбанка» і атрымайце б’юці-падарунак

Max_Factor

Восенню як ніколі хочацца напоўніць хмурныя дні прыемнымі момантамі і разбавіць навакольную шэрасць прыгажосцю. «Беларусбанк» з радасцю гатовы дапамагчы ў гэтым: з 17 верасня пры афармленні абсалютна любой карткі Visa на сайце банка кожны кліент атрымае б’юці-падарунак ад знакамітага брэнда – туш Max Factor.

«Прыгожая» акцыя «Беларусбанка» і Visa – не толькі выдатная нагода парадаваць сябе ці блізкага чалавека прыемным прэзентам. Аформіўшы картку Visa ў «Беларусбанку», вы зможаце карыстацца ўсімі бонусамі і прывілеямі, якія прадастаўляе плацежная сістэма, а таксама банк і яго партнёры.

Напрыклад, трымальнікі картак Visa «Беларусбанка» атрымліваюць 90 дзён падпіскі на сэрвіс Яндэкс.Плюс у падарунак і могуць утульна бавіць восеньскія вечары, гледзячы фільмы і слухаючы музыку. Таксама ў ліку плюсаў гэтай прапановы – дадатковае месца для воблачнага захоўвання  файлаў, а таксама скідкі на Яндэкс.Таксі.

Каб вашы безнаяўныя плацяжы былі максімальна камфортнымі, вы можаце дадаць картку ў электронны кашалёк, які падыходзіць менавіта вам (Apple Pay, Samsung Pay, Garmin Pay, Кашалёк Pay), і разлічвацца любімым гаджэтам усюды і заўсёды.

Выбраць картку Visa «Беларусбанка» можна тут.

 

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на тэлеграмм-канал «Беларусбанка».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!