Паважаныя кліенты!
Звяртаем вашу ўвагу на закрыццё філіяла № 100 — Брэсцкага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».
Апошні працоўны дзень філіяла — абласнога ўпраўлення – 2 кастрычніка 2020 года. З 3 кастрычніка 2020 года на яго базе ствараецца Брэсцкае абласное ўпраўленне № 100 ААТ «ААБ Беларусбанк».
Дата спынення філіялам № 100 — Брэсцкім абласным упраўленнем (БІК AKBBBY21100) удзелу ў міжбанкаўскіх разліках — 03.10.2020.
БІК пераемніка AKBBBY2X — ААТ «ААБ Беларусбанк».