Навіны банка і прэс-рэлізы
09.09.2020

Fitbit Pay цяпер даступны для трымальнікаў картак Mastercard Беларусбанка

FITBIT_Mastercard_1024х485

Цяпер у трымальнікаў картак Mastercard, Maestro і кабэйджынгавых картак Maestro «Беларусбанка» з’явілася магчымасць дадаваць сваю плацежную картку ў Fitbit Pay – плацежны сэрвіс, які дазваляе ажыццяўляць пакупкі з дапамогай смарт-гадзіннікаў і фітнес-трэкераў Fitbit без выкарыстання плацежнай карткі або тэлефона.

З Fitbit Pay карыстальнікі могуць ажыццяўляць пакупкі хутка і бяспечна. Для гэтага дастаткова ў меню смарт-гадзінніка або фітнес-трэкера Fitbit перайсці ў раздзел «Кашалёк», увесці пароль з 4 лічбаў і прыкласці гадзіннік да бескантактавага тэрміналу для ажыццяўлення аплаты (пароль уводзіцца 1 раз у суткі або пасля кожнага зняцця ўстройства з рукі або пры адключаным датчыку пульсу).

Сэрвіс Fitbit Pay даступны ў фітнес-трэкерах Fitbit Charge 4 і Fitbit Charge 3 Special Edition, а таксама на ўсёй лінейцы смарт гадзіннікаў Fitbit, уключаючы Fitbit Versa 2 і нядаўна анансаваныя Fitbit Sense і Versa 3.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на тэлеграм-канал.