Навіны банка і прэс-рэлізы
04.09.2020

Мы вывучаем перавагі моладзі і праводзім апытанне

Для таго каб прадукты і паслугі Беларусбанка адпавядалі жаданням нашай моладзі, мы праводзім апытанне маладых людзей ва ўзросце да 27 гадоў.

Пытанні датычацца фінансавай тэматыкі. Нам вельмі цікава, ці вядзеце вы ўлік уласных грошай, як аплачваеце пакупкі, якім чынам збіраеце сродкі і што думаеце наконт пенсіённых накапленняў. Мы будзем вельмі рады і ўдзячны вам, калі вы пагадзіцеся адказаць на шэраг пытанняў і прыняць удзел у глыбінным інтэрв’ю, для гэтага неабходна ў спецыяльнай графе пакінуць свае кантакты. Нашы спецыялісты звяжуцца з вамі

Нам вельмі важна ваша меркаванне, таму не праходзьце міма, па гэтай спасылцы вы знойдзеце наша апытанне.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!