Навіны банка і прэс-рэлізы
04.09.2020

Fitbit Pay цяпер даступны кліентам Беларусбанка

У трымальнікаў картак Visa «Беларусбанка» з’явілася магчымасць скарыстацца плацежным сэрвісам — Fitbit Pay. Ён дазваляе ажыццяўляць пакупкі з дапамогай смарт-гадзіннікаў і фітнес-трэкераў Fitbit без выкарыстання плацежнай карткі або тэлефона.

fitbit-glavnaya

Для таго каб скарыстацца сэрвісам неабходна:

  1. устанавіць дадатак Fitbit для сумяшчальных устройстваў на базе аперацыйных сістэм Android і iOS;
  2. запусціць яго, націснуць на іконку ў правым вугле і выбраць сваё ўстройства ў спісе, пасля чаго націснуць на кнопку «Установить устройство»;
  3. выбраць іконку «Кошелек» і націснуць «Начать»;
  4. стварыць чатырохзначны пароль.
  5. у адпаведнасці з інструкцыямі на экране, дадаць карту ў сэрвіс (у сэрвіс можна дадаць да 6 плацежных картак).

З Fitbit Pay карыстальнікі могуць ажыццяўляць пакупкі хутка і бяспечна. Для гэтага дастаткова ў меню смарт-гадзінніка ці фітнес-трэкера Fitbit перайсці ў раздзел «Кошелек», увесці пароль з 4 лічбаў і прыкласці гадзіннік да бескантактавага тэрмінала для ажыццяўлення аплаты (пароль уводзіцца 1 раз у суткі або пасля кожнага зняцця ўстройства з рукі або пры адключаным датчыку пульса).

Сэрвіс Fitbit Pay даступны ў фітнес-трэкерах Fitbit Charge 4 і Fitbit Charge 3 Special Edition, а таксама на ўсёй лінейцы смарт гадзіннікаў Fitbit, уключаючы Fitbit Versa 2 і нядаўна анансіраваныя Fitbit Sense і Versa 3.