Паважаныя кліенты!
Звяртаем вашу ўвагу, што для зручнасці і эканоміі часу трымальнікі банкаўскіх плацежных картак «Беларусбанка» могуць ажыццяўляць у Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу валютна-абменныя аперацыі па курсах банка пры папаўненні ўкладнога рахунку, а таксама пры пераводзе грашовых сродкаў з выбарам валюты ў рамках рахункаў адной фізічнай асобы, да якіх аформлены карткі банка.
Інфармацыя аб устаноўленых абменных курсах для правядзення аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак «Беларусбанка» размешчана па спасылцы.